Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел літаратуры па мастацтве запрашае наведаць выставу «Сердце помнит и поёт», прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі, грамадскага дзеяча — Ігара Лучанка.
Песні Ігара Лучанка вось ужо больш за 50 гадоў з’яўляюцца музычна-мастацкімі сімваламі Беларусі. Валоданне ў дасканаласці ўсімі выяўленчымі сродкамі песеннага жанру, багацце палітры песенных вобразаў, імкненне да абнаўлення музычнай мовы песні — асноўныя рысы ў творчасці, якія вызначаюць Ігара Лучанка як кампазітара-песенніка. Яшчэ ў дзіцячыя гады выявілася яго музычнае дараванне, калі ён захапіўся ігрой на цымбалах у музычнай школе пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі А. Астрамецкага. Жанр вакальнай музыкі зацікавіў Ігара Лучанка ў перыяд вучобы ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Развіццё яго прафесійнага майстэрства праходзіла пад кіраўніцтвам прафесараў Г. Шаршэўскага, В. Салманава, Ц. Хрэннікава. У сваёй творчасці Ігар Лучанок працягвае лепшыя традыцыі беларускіх кампазітараў — У. Алоўнікава, Ю. Семянякі, І. Кузняцова. Ігар Лучанок цесна супрацоўнічаў з выканальніцкімі калектывамі, асабліва з Дзяржаўным эстрадным ансамблем «Песняры», ВІА «Сябры», «Верасы», з вядомымі спевакамі. Яго песні неаднаразова станавіліся лаўрэатамі Усесаюзнага тэлевізійнага конкурсу «Песня года».
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, нотныя выданні, грампласцінкі, азнаёміўшыся з якімі, дарагія чытачы, вы даведаецеся пра жыццёвы і творчы шлях геніяльнага беларускага кампазітара.
Выстава адкрыта да канца жніўня.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78