![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У жніўні 2022 г. у аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы экспануецца кніжная выстаўка «Вакол свету па старонках даведачных выданняў».
Ці можна здзейсніць вандраванне вакол свету, не выходзячы з хаты? Аказваецца, можна! Калі адкрыць кнігу і перанесціся куды заўгодна ў межах і за межамі гэтага свету. Усё залежыць толькі ад уяўлення і добра падабраных кніг. Пра гэта і многае іншае чытачы змогуць даведацца, адправіўшыся ў падарожжа па ўсім свеце, наведаўшы выставу.
Увазе карыстальнікаў прадстаўлены энцыклапедыі і даведнікі, якія будуць цікавыя тым, хто хоча даведацца, як на працягу стагоддзяў адкрываліся новыя краіны і кантыненты, як мянялася карта свету, набываючы свае сучасныя абрысы.
Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дапамогуць падарожнікам адчуць прыгажосць прыроды і навакольнага свету, архітэктуру гарадоў, водар і экзотыку жыцця народаў розных краін, даведацца пра маршруты вялікіх падарожнікаў і адкрыцці вядомых географаў.
На выстаўцы прадстаўлена даведачная літаратура аб турыстычных маршрутах па Беларусі, аб яе ўнікальных запаведных тэрыторыях.
Кніжная выстаўка «Вакол свету па старонках даведачных выданняў» не толькі дазволіць зазірнуць у самыя розныя куткі планеты, але і дапаможа выбраць краіну для наступнай паездкі, якая абавязкова адбудзецца!
Падарожнічайце з асалодай, чытайце з цікавасцю!
Аддзел інфармацыйна-бібліятэчнай працы
+375 162 57 48 77