Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава ў аддзеле абанемента «Поэзия — музыка слов»

Выстава ў аддзеле абанемента «Поэзия — музыка слов»

Выстава ў аддзеле абанемента «Поэзия — музыка слов»

     З 20 сакавіка 2022 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выставка “Поэзия — музыка слов”, прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі. Ён адзначаецца 21 сакавіка. Гэта свята было заснавана ЮНЭСКА 15 лістапада 1999 г. Галоўная мэта міжнароднага дня паэзіі — падкрэсліць тое найвялікшае значэнне, якое адыгрывае літаратура ў культурным жыцці сучаснага грамадства, аб'яднаць паэтаў усяго свету і даць ім права і магчымасць заявіць пра сябе.


     Выстава напоўнена зборнікамі вершаў нашых землякоў: Ірыны Дашынай, Зінаіды Дудзюк, Ніны Мацяш, Алеся Каско, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Міколы Пракаповіча, таксама творамі вялікіх беларускіх і замежных аўтараў: М. Багдановіча, Янкі Купалы, М. Танка, А. С. Пушкіна, І. Бродскага, Т. Шаўчэнкі, Р. Кіплінга і інш. У чытачоў будзе магчымасць дакрануцца да сусветных скарбаў паэзіі на мовах-першакрыніцах: беларускай, украінскай, рускай, англійскай.

Паэзія — гэта і калыханка, і гімн краіны, і прызнанне ў каханні, і апяванне прыгажосці прыроды, і выраз пачуццяў, якія даюць нам магчымасць падарожнічаць па чалавечых сэрцах.


Аддзел абанемента

Кантактны тэл. +375 162 57 48 09


Зварот да спісу