![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 28 чэрвеня 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава « В мире сказок Владимира Сутеева», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка, мастака-ілюстратара, рэжысёра-мультыплікатара.
Уладзімір Рыгоравіч Суцееў напісаў каля 40 сцэнарыяў для мультыплікацыйнага кіно, і амаль усе яны былі экранізаваны. Сярод іх: «Кораблик», «Петя и Красная Шапочка», «Кто сказал „мяу?“», «Мешок яблок» і інш. Многія з фільмаў адзначаны міжнароднымі прэміямі. Мастак ілюстраваў дзіцячыя казкі савецкіх пісьменнікаў: К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова. З ілюстрацыямі У. Р. Суцеева ўпершыню на рускую мову выйшлі кнігі Д. Радары «Приключения Чиполлино», Л. Муура «Крошка Енот и тот, кто сидит в пруду» і інш. Некаторыя з іх перавыдаюцца да гэтага часу.
У экспазіцыі прадстаўлены больш за 20 дакументаў. Кнігі «Кадр за кадром» І. П. Іванова-Вано (Масква, 1980), «Художники детской книги» Л. С. Кудраўцавай (Масква, 1998), «Московские художники детской книги. 1900–1992» М. Чапкінай (Масква, 2008) пазнаёмяць чытача з жыццём і творчай дзейнасцю У. Р. Суцеева, раскажуць пра асаблівасці мультыплікацыйнага мастацтва. Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны ліпеня.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 78 48