Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Трагедия, героизм, память. Беларусь в Первой мировой войне»

Выстава «Трагедия, героизм, память. Беларусь в Первой мировой войне»

Выстава «Трагедия, героизм, память. Беларусь в Первой мировой войне»

З 31 ліпеня па 31 жніўня ў раздзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «Трагедия, героизм, память. Беларусь в Первой мировой войне (1914–1918)», прымеркаваная да 110-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны.


Вайна, развязаная ў 1914 годзе кіруючымі коламі Траістага саюза і Антанты, набыла сусветны характар, уцягнуўшы ў сваю крывавую арбіту 38 дзяржаў з паўтарамільённым насельніцтвам. Пад ружжо былі пастаўленыя 74 мільёны чалавек. У баявых дзеяннях выкарыстоўвалася перадавая ваенная тэхніка, упершыню ўжытыя атрутныя газы. Першая Сусветная вайна стала найвялікшай трагедыяй для многіх народаў, асабліва для беларусаў. Нашы этнічныя землі сталі адным з эпіцэнтраў гэтага глабальнага ўзброенага канфлікту. У той час Беларусь была рэгіёнам Расійскай імперыі і не з'яўлялася самастойным удзельнікам вайны, але менавіта на беларускай зямлі шмат у чым вырашаўся зыход канфлікту.


На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў на аснове гістарычных крыніц, якія зноўку адкрываюць многія гераічныя старонкі тых гадоў, якія дапамагаюць аднавіць інфармацыйны вакуум вакол удзельнікаў Першай сусветнай вайны, якія сведчаць аб павазе да памяці загінуўшых і беражлівых адносінах да нацыянальнай гісторыі.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Наука и инновации», «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Армия», «Родина», «Военно-исторический журнал», «Гісторыя і грамадазнаўства».


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу