Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Слово о книгопечатании: от Гутенберга до Скорины»

Выстава «Слово о книгопечатании: от Гутенберга до Скорины»

Выстава «Слово о книгопечатании: от Гутенберга до Скорины»

З 10 студзеня 2024 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Слово о книгопечатании: от Гутенберга до Скорины», прысвечаная найвялікшаму вынаходніцтву ў гісторыі чалавецтва — кнігадрукаванню.

 

З'явіўшыся як адказ на распачатыя змены ў свеце (ад сярэднявечнага светапарадку да капіталістычных адносін), кнігадрукаванне само пачынае мяняць свет: актыўна развіваецца асвета, расце колькасць пісьменных людзей, інфармацыя распаўсюджваецца ў разы хутчэй, навуковыя і тэхнічныя адкрыцці становяцца здабыткам усяго чалавецтва.

 

Кнігадрукаванне было вынайдзена спачатку ва Усходняй Азіі (Кітай, Карэя), а затым, у XV стагоддзі, ужо ў Заходняй Еўропе. Нямецкі вынаходнік і друкар Іаган Гутэнберг у 1440-х гадах стварыў спосаб кнігадрукавання рухомымі літарамі, удасканаліў прэс для друкарскага станка і прыдумаў аптымальны склад спецыяльных чарнілаў, якія выкарыстоўваліся ў працэсе кнігадрукавання. Прапанаваныя ім рашэнні былі такія дасканалыя, а масавы попыт на кнігу такім вялікім, што ў самы кароткі тэрмін (яшчэ пры жыцці вынаходніка), упершыню ў гісторыі чалавецтва, узнікла магчымасць масавай вытворчасці і распаўсюджвання кніг.

 

Іаган Гутэнберг жыў і працаваў у нямецкім горадзе Майнцы, а ўраджэнец старажытнага горада Полацка, выдатны філосаф, асветнік, гуманіст, пісьменнік, вучоны эпохі Адраджэння Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю як беларускі першадрукар. Менавіта ён у 1517 годзе выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу — Псалтыр, адну з найбольш папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг. Дзейнасць Францыска Скарыны аказала вялікі ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Вялікім Княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах.

 

На выстаўцы прадстаўлены апошнія манаграфіі беларускіх, расійскіх і замежных даследчыкаў, якія раскрываюць вытокі кнігадрукавання ў еўрапейскіх краінах, лёсы першадрукароў, аблічча і друкарскія асаблівасці першых друкаваных кніг. Асаблівую цікавасць уяўляюць кнігі, якія расказваюць пра жыццё і працы Іагана Гутэнберга і Францыска Скарыны, людзей рознабакова адораных і абсалютна адданых сваёй справе.

 

Жыццё людзей XXI стагоддзі напружанае, дынамічнае, тэхналагічнае. Аднак ёсць рэчы, якія былі вынайдзены некалькі стагоддзяў таму, а мы імі да гэтага часу актыўна карыстаемся. Сярод іх — друкаваная кніга.

 

Аддзел рэдкай кнігі запрашае наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з матэрыяламі новай экспазіцыі.

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу