Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 8 мая 2024 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Символы Беларуси: вехи истории», прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтае дзяржаўнае свята адзначаецца з 1998 г штогод у другую нядзелю мая.
Рэспубліка Беларусь, як суверэнная дзяржава, мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.
На выставе прадстаўлены кнігі, брашуры, артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх прасочваецца гісторыя беларускай дзяржаўнасці, шлях беларускага народа да незалежнасці і суверэнітэту.
У кнізе «Родина моя Беларусь: знай, помни, береги» аўтары раскрываюць аспекты паняццяў, якія закладзены ў слове «Радзіма» — гісторыя, адукацыя, дзяржаўны лад, нацыянальная бяспека, маладзёжныя і сацыяльныя праекты, прырода і экалогія, спорт і турызм, культура і навука нашай краіны.
«Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвала беларускай дзяржаўнасці» (I. Марзалюк) — выданне пра значнасць беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці, пра нашы сімвалы і вытокі, пра нас і нашых продкаў. Асаблівую ўвагу аўтар акцэнтуе на нацыянальных традыцыях, іх вытоках, якія адлюстраваны ў сучасным беларускім дзяржаўным ладзе.
Выданне «Государственные символы Республики Беларусь: описание и рекомендации по использованию» (склад. А. I. Гардзейчык і Н. М. Юрашэвіч) адрасуецца работнікам дзяржаўных органаў і змяшчае звесткі, якія раскрываюць гісторыю стварэння дзяржаўных герба, сцяга і гімна, іх апісанне, значэнне і рэкамендацыі па выкарыстанні.
Дапаўняюць выставу артыкулы з перыядычных выданняў «Слаўся, зямлі нашай светлае імя: Гісторыя Дзяржаўнага гімна захапляльная і поўная нечаканасцяў» («Беларуская думка», 2023 г., № 5), «Символ независимости» («Архитектура и строительство», 2014 г., № 3) і іншыя.
Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў і будзе экспанавацца на працягу месяца.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74