Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Под знаком Щедрина»

Выстава «Под знаком Щедрина»

Выстава «Под знаком Щедрина»

З 5 снежня 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Под знаком Щедрина», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара, піяніста, музычнага педагога, грамадскага дзеяча. Аўтар 7 опер, 5 балетаў, 3 сімфоній, 14 канцэртаў, шматлікіх твораў камернай, інструментальнай, вакальнай, харавой музыкі, музыкі да кінафільмаў і тэатральных пастановак. Шчадрын з’яўляецца адным з найвялікшых кампазітараў, прызнаным класікам ва ўсім свеце. Смелы наватар, які прынёс у музычную гармонію рытмы сучаснасці.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, часопісы, нотныя зборнікі, вінілавыя і кампакт-дыскі, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю вялікага кампазітара. У манаграфіі І. А. Прохаравай «Родион Щедрин. Начало пути» (Масква, 1989) разглядаюцца творы, створаныя ў ранні перыяд творчасці, з 1954 па 1963 г. Асаблівая ўвага надаецца тым, у якіх прымяняюцца элементы рускай народнай музыкі: балету «Конёк-горбунок», оперы «Не только любовь» і інш. Кніга І. У. Ліхачовай «Музыкальный театр Родиона Щедрина» (Масква, 1977) знаёміць з творчасцю кампазітара, якая сыходзіць каранямі ў тэатральнае мінулае Расіі, а ў кнізе «Опера „Мёртвые души“ Р. Щедрина» (Масква, 1981) гэтага ж аўтара апісваюцца спосабы скарачэння літаратурнага тэксту, да якога звяртаецца Р. Шчадрын, а таксама даецца разгорнуты аналіз структуры оперы, яе музыкі і драматургіі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца снежня.


                                                                              Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу