Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі «Андрэй Мрый — яго свет і цень: да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка»

Выстава перыёдыкі «Андрэй Мрый — яго свет і цень: да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка»

Выстава перыёдыкі «Андрэй Мрый — яго свет і цень: да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка»

З 21 жніўня па 17 верасня 2023 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспаніравацца выстава «Андрэй Мрый — яго свет і яго цень: да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка» з цыкла «Штрыхі да творчага партрэта».


Андрэй Мрый — адзін з найбольш загадкавых беларускіх пісьменнікаў, нястомны сатырык, выкраслены з літаратуры і вярнуўшыйся у яе.


Сапраўднае імя пісьменніка — Андрэй Андрэевіч Шашалевіч. Ён нарадзіўся ў сям'і чыноўніка, вучыўся ў духоўнай семінарыі, рыхтаваўся стаць свяшчэннікам. Рэлігія своеасаблівым чынам вайшла ў творчасць Андрэя Мрыя, пераламаўшыся, як і ўсё астатняе, у прызме яго ўніверсальнага сатырычнага бачання. Сям'я будучага сатырыка была артыстычнай. Шашалевічы стварылі першы ў сваім раёне драматычны тэатр, выдавалі рукапісны часопіс «Пралеска», сатырычны раздзел у якім вёў Андрэй.


На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка: «Дакумент з жыцця» А. Казлова, «А. Мрый: вытокі вопыту» В. Назарава, «Андрей Мрый, его мир и его тень — странное создание Самсон Самосуй» П. Васюченко. Публікацыі «Мама, отец, мать» О. Рюхиной і «Темы для „тайной вечери“» Н. Прушинской пазнаёмяць чытачоў з сям'ёй пісьменніка.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Нёман», «Маладосць», «Роднае слова», «Полымя» і газеты «Літаратура і мастацтва».


Публікацыі (2)  для чытання даступныя тут:


1. Казлоў А. Дакумент з жыцця / Анатоль Казлоў // Полымя. – 2022. – № 3. – С. 120–124.

2. Васюченко П. Андрей Мрый, его мир и его тень — странное создание Самсон Самосуй / Петро Васюченко // Нёман. – 2018. – № 7. – С. 148–153.

 

Отдел периодических изданий

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу