![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 11 чэрвеня па 10 ліпеня 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «„Народная асвета“ — люстэрка прафесійнай адукацыі: да 100-годдзя з дня заснавання часопіса».
Значнай падзеяй у культурным жыцці нашай рэспублікі ў чэрвені 1924 года стаў выхад першага нумара навукова-педагагічнага часопіса «Асьвета» на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі часопіса — Народны камісарыят адукацыі і саюз работнікаў адукацыі Беларусі. Перад рэдакцыяй была пастаўлена задача: дапамагчы педагогам у сходзе і распаўсюдзе эфектыўнага педагагічнага вопыту і аказанне ім метадычнай дапамогі. Рэдакцыя выдання звярнулася да работнікаў упраўленняў народнай адукацыі і аддзяленняў саюза работнікаў адукацыі Беларусі з просьбай дасылаць на адрас арганізацыі артыкулы, нататкі, справаздачы і іншыя матэрыялы па пытаннях культурна-асветніцкага будаўніцтва і прафсаюзнай працы. Аўтарамі часопіса былі як шараговыя настаўнікі і асветнікі, так і выкладчыкі ВНУ, вядомыя навукоўцы, адказныя работнікі Наркамасветы Рэспублікі, партыйныя і дзяржаўныя дзеячы. На старонках першых нумароў часопіса размяшчаліся публікацыі будучага народнага паэта Беларусі Я. Коласа, акадэміка Я. Лёсіка, будучага прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі В. Купрэвіча, а таксама вядомага вучонага-педагога П. Панкевіча. Імя галоўнага рэдактара Ігната Мікалаевіча Мазура, супрацоўніка Наркамасветы БССР, які курыраваў дзіцячыя дамы і інтэрнаты, было ўказана толькі ў другім нумары часопіса за 1926 год. З моманту заснавання, выданне некалькі разоў змяняла сваю назву: «Асьвета» (1924–1929), «Камунальнае выхаванне» (1930–1936), «Кансультацыю настаўніку» (1937–1939), «Савецкая школа» (1940–1941, 1948–1959). У студзені 1960 года пасля аб'яднання з выданнем «У дапамогу настаўніку» часопіс стаў выходзіць пад назвай «Народная асвета».
Уся гісторыя часопіса — гэта гісторыя стварэння і развіцця беларускай педагогікі.
На выставе прадстаўлены матэрыялы пра першыя нумары выдання і яго аўтараў, пра самыя цікавыя публікацыі за розныя перыяды яго гісторыі. У апошнія гады рэдакцыяй часопіса узяты курс на стварэнне новай медиаформы падачы матэрыялаў. На экспазіцыі размешчаны публікацыі і з сучасных праектаў «Народнай асветы»: «Энцыклапедыя «Школы Беларусі», «Педагагічная асамблея» и «Бацькоўскі сход», якія карыстаюцца вялікім попытам сярод чытачоў выдання.
Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах перыядычных выданняў: «Народная асвета», «Роднае слова» і «Настаўніцкай газеты».
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39