З 5 мая 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «На крылах твораў Манюшкі», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння кампазітара.
Станіслаў Манюшка — беларускі і польскі дырыжор, педагог, заснавальнік нацыянальнай польскай і беларускай оперы, аўтар аперэт, песень, балетаў. Яго творы адрозніваюцца нацыянальнай своеасаблівасцю музыкальнай мовы, яркімі характарыстыкамі персанажаў.
На экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 дакументаў: навукова-папулярныя, даведачныя, перыядычныя выданні на рускай, беларускай і польскай мовах. Матэрыялы раскрываюць старонкі біяграфіі кампазітара, расказваюць аб фарміраванні мастацкага светапогляду С. Манюшкі. Творчасць класіка вакальнай лірыкі лічыцца ўзорам «славянскай музыкі». Юбілей кампазітара ўключаны ў Спісак памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.
Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца мая.
Прыходзька Іна Барысаўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78