![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 14 красавіка 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Музычныя хвалі», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага і рускага музыканта, кампазітара Эдуарда Сямёновіча Ханка.
Эдуард Ханок працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Аўтар папулярных песень «Лягу, прилягу», «То ли ещё будет», «Малиновка», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Зима», «Завіруха» і многіх іншых. З яго твораў фармаваліся рэпертуары ансамбляў «Верасы», «Сябры» і «Песняры». Кампазітар займаецца даследаваннем творчай актыўнасці розных музычных і грамадскіх дзеячаў, развіваючы сваю «Тэорыю творчых хваляў», створаную ў 1984 годзе.
На выставе прадстаўлены кнігі, грамзапісы, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю кампазітара.
Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца красавіка.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78