Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 5 студзеня 2022 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «Моладзь. Экстрэмізм. Адказнасць».
Экстрэмізм — вельмі небяспечная з'ява ў жыцці любога грамадства. Яно стварае пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Стварэнне незаконных узброеных фарміраванняў, ажыццяўленне тэрарыстычнай дзейнасці, распальванне нацыянальнай або рэлігійнай варожасці вядзе да парушэння канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць асноўныя віды сучаснага экстрэмізму: нацыяналістычнага, рэлігійнага, маладзёжнага. У кнігах «Інтэрнэт і палітыка» (Г. Л. Акопаў), «Сучасныя інфармацыйныя войны: стратэгіі, тыпы, метады, прыёмы» (В. Я. Воранава, А. С. Трушын), «Сацыяльныя сеткі і дэструктыўны кантэнт» разглядаюцца навейшыя сродкі лічбавай маніпуляцыі масавай свядомасці: фэйкі і мемы, тролі і боты, тэхналогіі «постпраўды» і «гібрыднай прапаганды», «лічбавай дыпламатыі».
Цяпер шырокае распаўсюджванне сярод насельніцтва Беларусі атрымаў феномен сектанства. Чаму секты прыцягваюць людзей, як чалавек становіцца ахвярай, што адбываецца з чалавекам, які патрапіў у секту, як вырвацца з гэтага кола? На гэтыя пытанні можна атрымаць адказы, азнаёміўшыся з кнігамі: «Таталітарныя секты: тэхналогія падману» (А. І. Осіпаў), «Псіхалогія рэлігійных сект» (В. Б. Шапар), «Сектазнаўства» (А. Дворкін).
Праявы экстрэмісцкай накіраванасці сярод моладзі вельмі разнастайныя. Адной з самых агрэсіўных сярод радыкальнай моладзі з'яўляецца група скінхэдаў, ці «брытагаловых». Якімі каштоўнасцямі яны кіруюцца, як вярбуюць новых прыхільнікаў, па якім прынцыпе будуюць сваю супольнасць можна даведацца з кнігі «Брытагаловыя. Усё пра скінхэды. Эксклюзіўныя матэрыялы» (С. В. Белікаў). Праблемы маладзёжнага вандалізму асветлены ў выданні «Сацыяльна-псіхалагічныя падставы маладзёжнага вандалізму і яго прафілактыка» (Л. С. Ватава), а таксама ў шэрагу артыкулаў з газет «Вячэрні Брэст» і «Брэсцкі веснік».
Прававую аснову дзейнасці па супрацьдзеянні экстрэмізму складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», «Аб змене законаў па пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму», «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», якія прадстаўлены на нашай выставе. Асаблівую цікавасць выклікаюць артыкулы «Юрыдычная абарона памяці аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне» (І. Э. Мартыненка), «Крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму ў Рэспубліцы Беларусь і іншых дзяржавах: падставы, міжнародны вопыт, практыка» (Д. Г. Паляшчук) і інш.
Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў і будзе экспанавацца ў чытальнай зале (2 паверх) на працягу студзеня.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74