![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 3 па 30 красавіка 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Бясцэнны набытак кожнага», прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя, які штогод адзначаецца 7 красавіка. У гэты дзень у 1948 годзе быў падпісаны Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Па вызначэнні арганізацыі здароўе — гэта не проста адсутнасць хвароб, здароўе — гэта стан поўнага фізічнага, душэўнага і сацыяльнага дабрабыту. Вызначаецца здароўе на 20% генетыкай, на 20% — асяроддзем пасялення, на 50% — ладам жыцця, і толькі 10% залежыць ад сістэмы аховы здароўя.
Своечасовая прафілактыка, здаровы лад жыцця, адказныя адносіны да сябе і тых, хто вакола нас, выбар тавараў і паслуг, якія не наносяць шкоды здароўю і навакольнаму асяроддзю, фізічная актыўнасць, усё гэта — неабходныя ўмовы захавання здароўя і даўгалецця, прадухілення захворванняў. Гэтым пытанням і прысвечаны публікацыі з перыядычных выданняў, прадстаўленыя на выставе. Вялікая ўвага на экспазіцыі ўдзелена артыкулам дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя.
Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах публікацый з часопісаў «Здоровый образ жизни», «Мир медицины», «Здравоохранение», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Беларуская думка», «Здоровье», «Народная асвета», «Секретарское дело», «Экономика Беларуси», «Наука и инновации» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39