Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
30 чэрвеня 2021 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння польскага паэта Чэслава Мілаша (30.06.1921–14.08.2004), празаіка, перакладчыка, літаратурнага крытыка, грамадскага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1980 г. Акрамя вершаў Мілаш пісаў эсэ і прозу, мемуары, філасофскія, гісторыка-літаратурныя, гістарычныя кнігі. Ён хацеў ахапіць увесь змест і ўсю складанасць свайго стагоддзя. Чэслаў Мілаш стаў адным з трох жывых сімвалаў Польшчы XX ст. разам з Папам Янам Паўлам II і Лехам Валенсам.
У чым жа складаецца феномен Мілаша? Ва ўніверсальных формулах існавання, дадзеных нам у кнігах «Порабощённый разум», «Захват власти», «Родственная Европа», «Долина Иссы», у перакладах з Бібліі, твораў Уітмена, Шэкспіра, Мільтана, Эліята, Бадлера на польскую мову, у шматлікіх лекцыях і артыкулах, у здабыцці сэнсу жыцця па-за радзімай у эміграцыі, нарэшце, у сваёй нобелеўскай прамове.
Аддзел літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў памяць пра ўнікальнага паэта і чалавека падрыхтаваў выставу «Fenomen Miłosza: do 110. rocznicy urodzin» («Феномен Мілаша: да 110-годдзя з дня нараджэння»). Гэта кніжная і часопісная падборка з фонду аддзела твораў Чэслава Мілаша і манаграфій пра яго жыццё і творчасць на польскай, беларускай і рускай мовах. Прадстаўлены творы такіх аўтараў як Анджэй Франашак (Andrzej Franaszek), Анджэй Завада (Andrzej Zawada), Бажэна Хшанстоўска (Bożena Chrząstowska), Лешэк Шаруга (Leszek Szaruga), Андрэй Хадановіч, Алесь Разанаў, Ян Чыквін, Юрый Бушлакоў, Уладзімір Брытанішскі, Наталля Гарбанеўская і інш.
З выставай можна азнаёміцца да 19 ліпеня 2021 г.
Налобіна Таццяна Алегаўна,
заг. аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74