Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава да свята Божага Нараджэння «Духоўных кніг боская мудрасць»

Выстава да свята Божага Нараджэння «Духоўных кніг боская мудрасць»

Выстава да свята Божага Нараджэння «Духоўных кніг боская мудрасць»

Божае Нараджэнне — адно з самых галоўных, светлых і любімых святаў, якое мае вялікае духоўнае значэнне для мільёнаў людзей па ўсім свеце. Раство адзначаюць у розны час: нехта 25 снежня, нехта 7 студзеня. Але сутнасць свята застаецца нязменнай — гэта дзень памяці аб нараджэнні сына Божага — Ісуса Хрыста. Вера ў тое, што Збаўца прыйшоў на зямлю загладзіць грахі чалавецтва, расказаць людзям, як жыць, да чаго імкнуцца, як дасягнуць Царства Нябеснага, напаўняе сэрцы вернікаў радасцю і надзеяй.


Напярэдадні вялікага і светлага свята Раства супрацоўнікі сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашаюць наведаць выставу «Духоўных кніг боская мудрасць». Мэта экспазіцыі — пазнаёміць чытачоў з літаратурай, якая дапамагае знайсці адказы на важныя жыццёвыя пытанні, садзейнічае духоўнаму развіццю і фарміраванню маральных каштоўнасцей, заклікана выхоўваць дабрыню, спачуванне і ўмацоўваць веру.


Асаблівым упрыгажэннем выставы стануць богаслужэбныя кнігі XVII–XIX стст. (псалтыры, часасловы, мінеі, трэбнікі). Сярод іх «Триодь цветная» (1648), набытая бібліятэкай напярэдадні свята. Кніга выдадзена Маскоўскім друкаваным дваром падчас кіравання Аляксея Міхайлавіча пры патрыярху Іосіфе.


На экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены сучасныя пераклады Бібліі на беларускую мову і факсіміле такіх вядомых кніжных помнікаў, як Тураўскае Евангелле ХІ ст. (самы старажытны кніжны помнік Беларусі), Полацкае Евангелле канца XII – пачатку XIII ст., Лаўрышаўскае Евангелле XIV ст. (першая вядомая беларуская ілюстраваная кніга), Жухавіцкае Евангелле XVI ст. і Біблія Мацвея Дзясятага 1507 г.


Запрашаем на выставу, якая будзе працаваць да канца студзеня 2026 г.


Зварот да спісу