|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 19 па 30 чэрвеня 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працуе выстаўка «Наркаманія. На краі прорвы». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам, які штогод адзначаецца 26 чэрвеня.
Наркаманія — адна з самых страшных хвароб сучаснасці. Яна разбурае мозг, псіхіку і фізічнае здароўе, часта прыводзіць да інваліднасці і заўчаснай смерці. Гэта не проста медыцынская праблема, а глабальны сацыяльны выклік, які падрывае стабільнасць грамадства. Процідзеянне наркапагрозе патрабуе не толькі намаганняў праваахоўнікаў, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага з нас.
На выстаўцы прадстаўлены публікацыі з вядучых юрыдычных і прававых часопісаў: «Законность и правопорядок», «Милиция Беларуси», «Судовы веснік», «Юстиция Беларуси», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні» і іншых.
З матэрыялаў экспазіцыі вы даведаецеся:
аб міжнародна-прававых механізмах барацьбы з абаротам наркотыкаў;
аб бягучай наркасітуацыі ў Беларусі;
аб крымінальнай адказнасці за прапаганду і скланенне да спажывання наркатычных сродкаў;
аб рабоце праваахоўных органаў па спыненні незаконнага абароту.
Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з матэрыяламі выставы!
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39