Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Іван Сяргеевіч Тургенеў: літаратурная спадчына»

Выстава «Іван Сяргеевіч Тургенеў: літаратурная спадчына»

Выстава «Іван Сяргеевіч Тургенеў: літаратурная спадчына»

З 6 па 30 лістапада 2023 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Іван Сяргеевіч Тургенеў: літаратурная спадчына», прымеркаваная да 205-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Творчая спадчына I. С. Тургенева прадстаўлена ў бібліятэцы зборнікам твораў у 12-ці тамах, творамі ў 2-х тамах, абранымі творамі, а таксама асобнымі кнігамі пісьменніка. Жанравае напаўненне выставы складаюць раманы, аповесці, апавяданні, запіскі, лісты, вершы ў прозе.

 

Першая частка выставы ўключае мастацкія творы класіка рускай літаратуры: раманы «Отцы и дети», «Дворянское гнездо», «Рудин», «Накануне», «Записки охотника», аповесці «Ася», «Вешние воды», «Первая любовь», расказы «Муму», «Рассказ отца Алексея». Большасць з вышэйпералічаных твораў былі экранізаваны.

 

У даследаваннях, якія экспануюцца ў другім раздзеле выставы, прадстаўлены матэрыялы аб творчым метадзе І. С. Тургенева, аб мастацкай манеры і стылі пісьменніка. На вялікім фактычным матэрыяле прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі ў творчасці І. С. Тургенева, вывучаюцца асаблівасці яго сатыры і лірыкі. Асаблівая ўвага надаецца майстэрству Тургенеўскай партрэта, прыёмам стварэння вобразаў і дыялогаў. У прыватнасці, можна звярнуць увагу на кнігі С. Д. Купрадзэ «Читаем русскую классическую литературу» (Мінск, 2019), Ю. У. Лебедзева «Художественный мир романа И. С. Тургенева „Отцы и дети“» (Масква, 2002), Л. Гросмана «Литературные биографии» (Масква, 2013).

 

Сябры і сучаснікі пісьменніка сцвярджалі, што І. С. Тургенеў быў даволі супярэчлівай асобай. Але, наведаўшы нашу выставу, кожны з вас зможа сфармаваць сваё ўяўленне аб адным з вядомых класікаў рускай літаратуры.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу