Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Гісторыя французскага кіно»: да 160-годдзя з дня нараджэння Агюста Люм'ера

Выстава «Гісторыя французскага кіно»: да 160-годдзя з дня нараджэння Агюста Люм'ера

Выстава «Гісторыя французскага кіно»: да 160-годдзя з дня нараджэння Агюста Люм'ера

25 кастрычніка аддзел выданняў на замежных мовах з задавальненнем прадставіў навучэнцам 9–11 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 27» выставу «Гісторыя французскага кіно», якая была падрыхтавана да 160-годдзя з дня нараджэння Агюста Мары Нікаля Люм'ера — аднаго з братоў-стваральнікаў кінематографа.

Нашы госці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы на французскай мове аб узнікненні кіно, аб развіцці кінамастацтва ў Францыі, узгадалі вядомых рэжысёраў і любімых акцёраў. Пасля знаёмства з віртуальнымі і «жывымі» дакументамі, юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у тэматычным квізе, паказаўшы не толькі добрыя веды, але і кемлівасць, зацікаўленасць, адкрытасць да новай інфармацыі.

Дзякуем нашым гасцям за цікавасць да выставы і за прыемныя зносіны.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй французскага кінематографа на наступныя мерапрыемствы па папярэднім запісе да 10 лістапада 2022 г.



Аддзел выданняў на замежных мовах

+375162 59 21 74



Зварот да спісу

Похожие материалы