Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 12 жніўня 2024 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Исторические романы: прошлое на страницах».
У гістарычным рамане аўтар з дапамогай мастацкіх сродкаў апісвае рэальныя гістарычныя падзеі, паказвае іх вачыма дзеючых асоб. У якасці герояў могуць выступаць як выдуманыя персанажы, так і рэальныя гістарычныя постаці.
З беларускіх гістарычных раманаў можна даведацца пра тое, як зараджалася і станавілася на ногі Старажытная беларуская дзяржава, якія падзеі адбываліся на нашай зямлі, чым займаліся продкі. Экспануюцца раманы: «Роковая страсть короля Миндовга» Ю. Татарынава, «Крест Евфросинии Полацкой» А. Тарасевіч, «Гонды» З. Дудзюк, «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча, «Альгердава дзіда» В. Іпатавай, «Кліч роднага звону» Г. Далідовіча.
На выставе прадстаўлены раманы расійскіх аўтараў: «Война и мир» Л. Н. Талстога, «Таис Афинская» І. Яфрэмава, «Фаворит» В. Пікуля, «Пётр Первый» А. Талстога, «Дмитрий Донской» Д. Балашова, «Капитан Невельской» М. Задорнава; замежныя гістарычныя раманы: «Железный король» М. Дрюон, «Мария Стюарт» С. Цвейга, «Собор Парижской Богоматери» В. Гюго, «Камо грядеши» Г. Сянкевіча, «Сёгун» Д. Клавела, «На Западном фронте без перемен» Э. М. Рэмарка, «Имя розы» У. Эка, «Столпы земли» К. Фолета.
Аддзел абанемента нагадвае чытачам пра кніжныя скарбы, якія захоўваюцца на бібліятэчных кніжных паліцах. Жадаем прыемнага і займальнага чытання.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09