Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Герои. Подвиги. Сражения»

Выстава «Герои. Подвиги. Сражения»

Выстава «Герои. Подвиги. Сражения»

Кінатэатр «Беларусь».

Выстава «Герои. Подвиги. Сражения»


28 студзеня ў кінатэатрах Расіі і Беларусі пачаўся паказ гістарычнай драмы «Зоя», прысвечанай подзвігу Зоі Касмадзям’янскай — першай жанчыны, ганараванай званнем Героя Савецкага Саюза ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 2021 г. спаўняецца 80 гадоў подзвігу Зоі і 80 гадоў пачатку контрнаступлення ў бітве пад Масквой.


Падзеі ў фільме ахопліваюць некалькі месяцаў жыцця гераіні, аднак найбольшай увагі кінематаграфісты надалі апошнім дням, калі Зоя ў складзе разведвальна-дыверсійнай групы адправілася на заданне ў раён Валакаламска. Яе партызанскі атрад трапляе ў засаду, і паланёнай дзяўчыне даводзіцца прайсці праз допыты і катаванні. Аднак Зоя не сказала нічога, што магло б сарваць выкананне задання іншымі групамі. Зоя Касмадзям’янская была пакарана нацыстамі 29 лістапада 1941 г.


У дзень прэм’еры фільма ў кінатэатры «Беларусь» была прадстаўлена выстава Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Герои. Подвиги. Сражения».


Першы раздзел «Битва за Москву, 1941 г.» прысвечаны пераломнаму моманту ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны — пачатку контрнаступлення савецкіх войскаў. Як развіваліся падзеі на подступах да сталіцы, аб мужнасці і стойкасці абаронцаў, пра жыццё ў ваеннай Маскве — у прадстаўленых выданнях мастацкай і дакументальнай літаратуры.


Другі раздзел выставы «Имя Зоя зажглось звездой» — пра малавядомыя факты з жыцця, вучобы і баявой дзейнасці легендарнай Зоі Касмадзям’янскай. Пра гэта апавядаюць выданні: У. Д. Успенскі «Зоя Космодемьянская», М. А. Барысаў «С именем Зои» і інш. Асаблівай увагі заслугоўвае кніга Любові Цімафееўны Касмадзям’янскай «Повесть о Зое и Шуре» — аповед маці пра сваіх дзяцей, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, герояў Савецкага Саюза — Зоі (1923–1941) і Аляксандра (1924–1945). Па кнізе можна дзень за днём прасачыць жыццё Зоі Касмадзям’янскай, даведацца пра яе захапленні і мары.



Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76


Зварот да спісу