Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава «Францыск Скарына: энцыклапедычнасць таленту (530 гадоў з дня нараджэння)»

Выстава «Францыск Скарына: энцыклапедычнасць таленту (530 гадоў з дня нараджэння)»

Выстава «Францыск Скарына: энцыклапедычнасць таленту  (530 гадоў з дня нараджэння)»

«Францыск Скарына: энцыклапедычнасць таленту (530 гадоў з дня нараджэння)» — кніжная выстава з такой назвай адкрыецца ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 15 студзеня 2020 г. Выстава прысвечана беларускаму першадрукару, заснавальніку ўсходне-еўрапейскага кнігавыдання Францыску Скарыну.


У 1517 г. знакаміты беларус заснаваў у Празе тыпаграфію і распачаў там выданне біблейскіх кніг. На працягу 1517–1519 гг. ён апублікаваў кірылічным шрыфтам 23 кнігі Старога Запавета, аб’яднаўшы іх пад агульнай назвай «Библия руска». У 1520 г. Скарына вярнуўся ў Вільню, стварыў там першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню і надрукаваў у ёй «Малую падарожную кніжку» і «Апостал». Усе яго кнігі былі выдадзены на царкоўнаславянскай мове старабеларускай рэдакцыі. Скарына, як перакладчык, імкнуўся наблізіць царкоўнаславянскую мову да звычайнай гутарковай і зрабіць Біблію даступнай для чытання не толькі царкоўнаслужыцелям, але і простаму народу.


Яго талент выявіўся ў многіх сферах дзейнасці: ён вядомы як перакладчык, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, медык, грамадскі дзеяч.


На выставе будуць прадстаўлены факсімільныя і рэпрынтныя выданні Ф. Скарыны, а таксама кнігі пра яго жыццё і дзейнасць.

Цапкова Людміла Арсенцьеўна,

бібліёграф сектара рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу