Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава «Эфект Моцарта»

Выстава «Эфект Моцарта»

Выстава «Эфект Моцарта»

З 27 студзеня 2026 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачне працу выстава «Эффект Моцарта», прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, дырыжора і музыканта, прадстаўніка Венскай класічнай школы. Моцарт стварыў больш за 600 твораў (опер, сімфоній, канцэртаў), першыя з якіх былі напісаны ў раннім дзяцінстве. Нягледзячы на кароткае жыццё — усяго 35 гадоў — ён аказаў вялікі ўплыў на сусветную музыку. Ягонае жыццё і смерць пакінулі больш пытанняў, чым адказаў. Таямніц у геніяльнага кампазітара сапраўды шмат, і адна з іх — гэта так званы «эфект Моцарта». Навукоўцы ламаюць галаву, імкнучыся знайсці адказ на пытанне, чаму менавіта музыка генія так дабратворна ўплывае на здароўе чалавека? Чаму, слухаючы яго творы, мы супакойваемся і пачынаем лепей думаць? Сто тысяч чаму, на якія нават праз сотні гадоў ніхто не можа даць зразумелы адказ.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, грамзапісы, ноты, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю кампазітара. Кніга «Моцарт. Личность. Творчество» (Масква, 2007) Альфрэда Эйнштэйна — гэта глыбокае даследаванне жыцця і музыкі вялікага кампазітара, напісанае музыказнаўцам і сваяком знакамітага фізіка. Гэта не біяграфія для навічкоў. Прадстаўлены дэталёвы аналіз стылю і зместу, зроблены новыя высновы аб Моцарце.


У кнізе Георгія Чычэрына «Моцарт» (Ленінград, 1987), вядомы музыказнавец аналізуе не толькі яго музыку, але і асобу, унутраны свет, а таксама трагізм і веліч генія.


Раман Дэвіда Вейса «Убийство Моцарта» пагружае чытача ў апошнія гады жыцця геніяльнага кампазітара. Аўтар у займальнай мастацкай форме спрабуе раскрыць таямніцу смерці аўстрыйскага кампазітара.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лютага.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу