Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава «Двойной портрет»

Выстава «Двойной портрет»

Выстава «Двойной портрет»

З 15 студзеня 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дзейнічаць выстава «Двойной портрет», прысвечаная творчасці двух знакамітых кампазітараў. 15 студзеня — 80 год з дня нараджэння Максіма Дунаеўскага, кампазітара, піяніста і 30 студзеня — 125 год з дня нараджэння Ісаака Дунаеўскага, кампазітара, дырыжора.


Музычная дынастыя — бацька і сын — творцы папулярных песень і мелодый, на якіх вырасла не адно пакаленне. Бацька і сын Ісаак і Максім Дунаеўскія напісалі 29 аперэт і мюзіклаў, 4 балеты і адну поп-оперу, музыку да 60 кінафільмаў, дзясяткаў драматычных спектакляў і больш за дзвесце песень.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, грамзапісы, паштоўкі. Цікавасць прадстаўляе кніга Дзмітрыя Мінчонка «Дунаевский» з серыі «Жизнь замечательных людей» (Масква, 2006), напісаная на аснове архіўных дакументаў, успамінаў і лістоў самога Ісаака Дунаеўскага і яго родных. Першы варыянт біяграфіі выйшаў у 1998 годзе, новае выданне дапоўнена матэрыяламі, знойдзенымі ў апошнія гады. Зацікавіць нота-бібліяграфічны даведнік «И. О. Дунаевский» (Масква, 1971), які складзены па матэрыялах архіва кампазітара, архіваў асобных людзей, бібліятэк, Саюза кампазітараў і інш.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да 10 лютага.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу