![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
«Убачыўшы ў канцы любой з гісторый Міхаэля Энде чатыры літары — „ENDE“, чытач зразумее, што гэта не канец, а толькі подпіс аўтара».
Міхаэль Энде з’яўляецца адным з самых паспяховых нямецкіх пісьменнікаў дзіцячых і маладзёжных кніг. Яго творы «Бесконечная история», «Момо», «Джим Пуговка и машинист Лукас» вядомыя ва ўсім свеце, перакладзеныя на больш чым сорак моў і не аднойчы экранізаваны.
Аддзел літаратуры на замежных мовах запрашае ў падарожжа па «краіне Фантазіі» разам з казачнымі героямі, дзе вас чакаюць загадкавыя сустрэчы, неверагодныя прыгоды і займальная атмасфера. У рамках выставы будзе прадстаўлены фільм на нямецкай мове «Джим Пуговка и машинист Лукас», а таксама мультфільм на рускай мове «Момо».
Выстава будзе экспанавацца ў аддзеле літаратуры на замежных мовах з 12 лістапада да 20 лістапада 2019 г.
Паказ фільмаў адбудзецца 16 лістапада 2019 г.:
11:00 мультфільм «Момо» на рускай мове (Германія, 2001, 78 хв.)
15:00 фільм «Джим Пуговка и машинист Лукас», на нямецкай мове (Германія, 2018, 110 хв.)
Болдык Вікторыя Аляксандраўна,
бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74