Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Die Märchenstraße von Brüdern Grimm» («Дорога сказок братьев Гримм»): к 235-летию Якоба Гримма

Выстава «Die Märchenstraße von Brüdern Grimm» («Дорога сказок братьев Гримм»): к 235-летию Якоба Гримма

Выстава «Die Märchenstraße von Brüdern Grimm»  («Дорога сказок братьев Гримм»): к 235-летию Якоба Гримма

4 студзеня 2020 г. споўнілася 235 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых вядомых і любімых казачнікаў свету — Якаба Грыма. Яго юбілею прысвечана выстава «Die Märchenstraße von Brüdern Grimm» («Дорога сказок братьев Гримм»).


Збіраннем і вывучэннем народных казак браты Грым захапіліся ў юнацтве. Абодва атрымалі выдатную адукацыю, былі вядомымі навукоўцамі-філолагамі, служылі прафесарамі ў Берлінскім універсітэце. Якаб і Вільгельм вывучалі гісторыю нямецкай мовы, нацыянальную літаратуру, стварылі «Нямецкую граматыку» і першы слоўнік нямецкай мовы.


Але ж славу ім прынеслі тры зборнікі «Дзіцячых і сямейных казак» (1812, 1815, 1822 гг.). За ўсё сваё жыццё братамі Грым было напісана 210 казак і легенд. Іх казкі пераведзены на ўсе мовы свету, імі зачытваюцца дзеці вось ужо больш за 200 гадоў, створана некалькі дзясяткаў экранізацый.


«Нямецкая дарога казак» — знакаміты і вельмі папулярны ў Германіі маршрут — праходзіць праз старадаўнія сярэднявечныя гарады, у якіх многія аб’екты ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і складае каля 600 кіламетраў.


Яркая і маляўнічая кніга Iba E. M. Deutsche Märchenstraße: ein Reise- und Lesebuch mit Märchen, Sagen und Legenden (Хамельн, 2018) — дар Пасольства ФРГ у Мінску. У ёй вы знойдзеце казачную, гістарычную і турыстычную інфармацыю пра больш чым 60 мястэчак, якія да гэтага часу захоўваюць таямніцы братоў Грым.


Перачытаць любімыя з дзяцінства казкі, акунуцца ў чароўны свет братоў Грым і прайсціся па іх «дарозе казак» можна будзе ў аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 10 да 31 студзеня 2020 года. У рамках выставы будзе прадстаўлены мультфільм «Рапунцель: запутанная история» і фільм «Беляночка и Розочка».


Відэапаказы адбудуцца:

18.01.2020 а 15:00 — мультфільм на нямецкай мове «Рапунцель: Запутанная история» (ЗША, 2010, 100 хв.).

25.01.2020 а 15:00 — фільм на нямецкай мове «Беляночка и Розочка» (Германія, 2018, 88 хв.).

                                                           


Болдык Вікторыя Аляксандраўна,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу