Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Даследчык гістарычнай навукі. „Беларускаму гістарычнаму часопісу“ — 30 гадоў»

Выстава «Даследчык гістарычнай навукі. „Беларускаму гістарычнаму часопісу“ — 30 гадоў»

 Выстава «Даследчык гістарычнай навукі. „Беларускаму гістарычнаму часопісу“ — 30 гадоў»

З 15 снежня 2023 г. па 14 студзеня 2024 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Даследчык гістарычнай навукі. “Беларускаму гістарычнаму часопісу” — 30 гадоў» з цыкла «Юбилейная история». 


«Беларускі гістарычны часопіс» — гэта беларускі навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс, які быў заснаваны ў 1993 г. Спачатку часопіс выдаваўся чатыры разы на год, а з ліпеня 2003 г. — штомесяц. З 2002 ён года уключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных і юрыдычных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі і уваходзіць у склад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». На сваіх старонках часопіс змяшчае матэрыялы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесійнай гісторыі, гісторыі палітычных партый і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, а таксама па гісторыі адукацыі, методыцы выкладання гісторыі, якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі. Важная якасць часопіса — вытрыманая мяжа паміж выданнем навуковым, навукова-метадычным і выданнем, якое займаецца папулярызацыяй навукі. У 2019 г. «Беларускі гістарычны часопіс» стаў пераможцам XV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

 

На выстаўцы прадстаўлены першыя і юбілейныя нумары часопісаў, а таксама артыкул пра першага рэдактара выдання — Васіля Фёдаравіча Кушнера. Экспазіцыя дэманструе матэрыялы з часопісаў пра першую беларускую друкаваную кнігу і першую ў свеце кнігу «Буквар», што выйшла з беларускай друкарні. На выставе прадстаўлены шэраг публікацый, якія размешчаны на старонках выдання, звязаных з г. Брэстам. Адной з такіх з’яўляецца артыкул аб знаходцы навукоўцамі ў 2012 г. партрэта брэсцкага ваяводы Яна Ракоўскага, дзе даследуецца як сам партрэт, так і асоба, намаляваная на ім. Артыкул ўпершыню быў апублікаваны ў часопісе ў 2019 г. і прымеркаваны да 1000-годдзя г. Брэста. На выставе змешчаны цікавыя публікацыі з часопісаў на працягу паследняга дзясяцігоддзя па гісторыі нашай краіны і жыцці беларусаў: іх традыцыях і звычаях.

 

Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах «Беларускага гістарычнага часопіса».


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу