|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 20 лістапада 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Богиня русского балета», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння балерыны, балетмайстра, харэографа Маі Міхайлаўны Плісецкай. Больш за 40 гадоў руская балерына Мая Плісецкая была салісткай Вялікага тэатра. З гастролямі і канцэртамі яна аб’ездзіла амаль увесь свет: выступала з нумарамі з балетаў, удзельнічала ў пастаноўках замежных харэографаў, сама ставіла спектаклі. Мая Плісецкая — легенда рускага балета, чароўная жанчына, унікальная танцорка XX стагоддзя.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, грамзапісы, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю балерыны. У выданні Сямёна Гурарыя «Азбука легенды: диалоги с Майей Плисецкой» (Масква, 2016) балерына выступае адначасова і гераіняй, і аўтарам. Мая Плісецкая дзеліцца сваімі думкамі, пачуццямі, уражаннямі і перажываннямі з аўтарам. Кніга Марыі Баганавай «Майя Плисецкая» (Масква, 2014) прадстаўляе біяграфію дзіўнай жанчыны, якая стала адным з сімвалаў XX стагоддзя. У кнізе «Я, Майя Плисецкая» (Масква, 1995), аўтарам якой з’яўляецца сама балерына, яна апісвае сваё жыццё, непарыўна звязанае з балетам. Піша таленавіта і вельмі шчыра.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лістапада.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78