![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавалі выставу «Беларусь 1941–1944. Летапіс вызвалення».
13 чэрвеня 2024 года адбылася прэзентацыя выставы для супрацоўнікаў Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Прадстаўлены матэрыял аб чалавеканенавісніцкай палітыцы акупантаў на тэрыторыі захопленай Беларусі, аб барацьбе ўсяго беларускага народа, партызан і падпольшчыкаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Матэрыялы прадстаўлены па раздзелах: «Акупацыя», «Фронт у тыле ворага», «У вогненным кальцы 1943-га», «Аперацыя „Баграціён“», «Шматаблічная памяць». Асаблівы акцэнт зроблены на нядаўна выдадзеную літаратуру, а таксама матэрыялы, прысвечаныя Брэстчыне ў ваенны перыяд.
Агульная чытальная зала
+375 29 57 48 74