![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
18 мая 2025 г. удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» сумесна з удзельнікамі брэсцкага чытацкага клуба пад кіраўніцтвам Марыны Калеснікавай абмеркавалі кнігу Джона Стэйнбека «Гроздья гнева». Рэалістычны раман амерыканскага пісьменніка быў апублікаваны яшчэ ў 1939 годзе. Але, нягледзячы на гэта, цікавасць да кнігі велізарная.
Твор апавядае аб жыцці ў цэнтральных штатах ЗША ў часы Вялікай дэпрэсіі. У цэнтры сюжэту — сям'я бедных фермераў Джоўдаў з Аклахомы, якія ў сілу абставінаў застаюцца без працы. Фінансавыя цяжкасці, засухі і т.зв. «пыльны кацёл» прымушаюць іх пакінуць сваю хату і накіравацца ў Каліфорнію ў пошуках лепшага жыцця.
Лета 1936 года аўтар правёў сярод сезонных працоўных Каліфорніі. Ён збіраў матэрыял для серыі артыкулаў і нарысаў пад агульнай назвай «Цыгане перыяду ўраджаю». Усё ўбачанае ўзрушыла пісьменніка. Аказалася, што пераважная колькасць сезоннікаў — гэта не мігранты з Мексікі, а грамадзяне краіны. Стэйнбек вырашыў напісаць пра іх кнігу «Справы Салатнага горада». Праз тры гады Стэйнбек здзейсніў яшчэ некалькі паездак у лагеры сезоннікаў, праехаў па іх шляху з Аклахомы ў Каліфорнію. Кніга ў канчатковым варыянце атрымала назву «Гроздья гнева».
Практычна кожны з удзельнікаў прачытаў кнігу, яна нікога не пакінула абыякавым. Многія вывучылі гісторыю пра дзесяцігоддзе Вялікай дэпрэсіі: чаму яна здарылася, якімі былі яе наступствы, што азначае паняцце «пыльны кацёл»? Марына Калеснікава падрыхтавала невялікае паведамленне аб аўтары і гістарычным перыядзе.
Прысутныя дзяліліся сваімі ўражаннямі ад рамана. Было цікава даведацца, які герой выклікаў асаблівую сімпатыю і спачуванне. Многія згадвалі пра ролю жанчыны, якой ва ўсе часы, і асабліва ў цяжкія, даводзіцца ўзвальваць на свае далікатныя плечы непамерны цяжар. Вобраз маці сямейства спадабаўся многім. Разважалі над пытаннем «Ці нясе надзею фінал кнігі?». Паколькі фінал твора лічыцца адкрытым, такія ж бясконцыя былі і варыянты развіцця падзей для кожнай падобнай сям'і ў тыя гады. Меркаванні на гэты конт падзяліліся. Адны ўбачылі надзею ў «біблейскім сюжэце», дзе дзяўчына збіраецца пакарміць грудным малаком чалавека, які памірае з голаду. Адзначылі, што цяжкае палітычнае становішча сыходзіць на другі план, а агульначалавечыя каштоўнасці — каханне і спачуванне да бліжняга — на першы. Жанчына, якая страціла самае дарагое, дзеліцца апошнім з незнаёмым чалавекам, які апынуўся на мяжы жыцця і смерці.
Адна з удзельніц назвала раман журналісцкай хронікай, а не мастацкім творам. Іншы чытач правёў паралель паміж кнігай Рамана Сенчына «Елтышевы» і «Гроздьями гнева». Многія паспелі паглядзець і фільм па матывах кнігі (дарэчы, з хэпі-эндам).
Далучайцеся да аматараў чытання — сумна не будзе!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09