Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Нягледзячы на хмурны восеньскі дожджык, у дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі сёння цёпла і сонечна ад дзіцячых усмешак. А чаму? Таму што да маленькіх берасцейцаў прыехалі госці: спецыялісты выдавецтва «Народная асвета» і пісьменніца Святлана Бахнова.
«Народная асвета» — адно з найстарэйшых (1951 г.) выдавецтваў Беларусі па выпуску вучэбнай, вучэбна-метадычнай і дзіцячай літаратуры. Акрамя таго, гэта адзінае выдавецтва ў краіне, якое выпускае прадукцыю для дзяцей з асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, парушэннямі слыху і зроку. За больш чым 70 гадоў сваёй дзейнасці выдавецтва выпусціла сотні тысяч найменняў кніг і мільёны накладаў, а выданні неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах у галіне кнігадрукавання.
Дзякуючы выдавецтву пабачылі свет казкі і вершы сучасных беларускіх аўтараў: Міхася Пазнякова, Міколы Чарняўскага, Аляксея Якімовіча, Ірыны Токаравай, берасцейкі Таццяны Дземідовіч, Святланы Бахновай.
Святлана Бахнова — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар 4-х кніг казак для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, жыве і працуе ў Мінску.
Пазнаёміцца з аўтарам і героямі яе гісторый прыйшлі вучні 1 «А» і 2 «А» класаў пачатковай школы-садка № 5 г. Брэста. Некаторыя з іх, дарэчы, ужо знаёмыя з творчасцю Святланы Васільеўны.
Разам з аўтарам хлопцы прачыталі павучальную казку пра Зайку-сладкоежке, праверылі сілу дружбы, даведаліся сакрэт цукерак-дапамагаек і сваімі рукамі стварылі закладкі-аблачынкі.
Так дзякуючы добрым сустрэч, цікавых гісторый і ўсмешках сяброў любы восеньскі дзень стане цёплым і радасным!
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76