Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Сустрэча з Аляксандрам Шолахавым

Сустрэча з Аляксандрам Шолахавым

Сустрэча з Аляксандрам Шолахавым

24 чэрвеня 2025 г. споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння вялікага савецкага, рускага пісьменніка Міхаіла Аляксандравіча Шолахава (1905–1984). Творы Міхаіла Шолахава перакладзены больш чым на 90 моў свету, ён удастоены Нобелеўскай прэміі па літаратуры, Сталінскай і Ленінскай прэмій, шэрагу іншых высокіх узнагарод. Усеагульную любоў Міхаіл Шолахаў набыў не толькі як літаратар, але і як грамадскі дзеяч, для якога патрыятызм і служэнне свайму народу былі лейтматывам жыцця і творчасці.


23 чэрвеня Брэсцкай абласной бібліятэцы выпаў гонар прымаць у гасцях унука класіка — Аляксандра Міхайлавіча Шолахава. Аляксандр Міхайлавіч — дэпутат Дзярждумы VII склікання, кандыдат біялагічных навук, 15 гадоў узначальваў музей-запаведнік Міхаіла Шолахава ў Вешанскай, зараз — першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры.


Дырэктар бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч пазнаёміла госця з гісторыяй установы і яе структурнымі падраздзяленнямі: аддзеламі абанемента, захоўвання асноўнага фонду, літаратуры па мастацтве; сектарамі краязнаўства і рэдкай кнігі.


Пасля экскурсіі ў актавай зале прайшла сустрэча Аляксандра Міхайлавіча з жыхарамі Брэста — чытачамі і супрацоўнікамі бібліятэкі, удзельнікамі клуба «КанТэкст», студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, членамі Брэсцкага абласнога аб'яднання «Руская супольнасць». Казалі пра Міхаіла Шолахава — пісьменніка, грамадскага дзеяча, дзядулю; аб актуальнасці яго творчасці сёння. Міхаіл Аляксандравіч падзяліўся ўспамінамі аб знакамітым продку — яго рысах характару, укладзе жыцця, фенаменальнай памяці і хатняй бібліятэцы. Вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Наталля Анатольеўна Равенка прадставіла выставу аб жыцці і творчай спадчыне пісьменніка. Выкладчыкі філалагічнага факультэта Людміла Міхайлаўна Садко і Вольга Мікалаеўна Кавальчук падзяліліся думкамі, чаму вучаць творы Міхаіла Шолахава цяперашняе пакаленне.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Васільевіч Краўчук і начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Барысавіч Панасюк.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу