![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сустрэча чытацкага клуба КанТэкст «Літаратурная мода: адкрываем імёны»
«Все жанры хороши, кроме скучного».
А. П. Чэхаў.
31 ліпеня ўдзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» абсудзілі тэму «Літаратурная мода: адкрываем імёны».
У беларускай літаратуры адзначылі нямала таленавітых аўтараў: «Жэтон на метро» А. Федарэнкі, гістарычны цыкл «Авантуры Пранціша Вырвіча» Л. Рублеўскай, фантастычны раман «Дзікія кошкі Барсума» Г. Аўласенкі і інш.
У сучаснай замежнай літаратуры ўдзельнікі адзначылі цыкл ірландскай пісьменніцы «Семь сестёр» Л. Райлі.
Кожная з кніг распавядае пра адну з шасці жанчын. Яны з розных куткоў Зямлі, іх лёсы звязаны з мапай зорнага неба і міфалогіяй Плеяд.
Папулярны кнігі «Оскар и Розовая Дама», «Месть и прощение» французскага пісьменніка Э. Шміта, гістарычныя раманы Л. Біне «HHhH» і Б. Элтана «Два брата», кніга ізраільскага аўтара «Монстр памяти» С. Ішая.
Удзельніца клуба эмацыйна падзялілася ўражаннямі ад кнігі «Расскажи мне о море» азербайджанскага пісьменніка Э. Сафарлі.
Разглядалі і кнігу «Что мой сын должен знать об устройстве этого мира» папулярнага шведскага аўтара Ф. Бакмана.
Летняя пара вабіць да лёгкага чытання. Удзельніца раіць прачытаць кнігі «Вафельное сердце», «Вратарь и море» М. Парр, якія напісаны аб сяброўстве хлопчыка і дзяўчынкі, іх прыгодах.
Адзначылі тонкі гумар у кнігах С. Сэ і яго апошні раман «Когда утонет черепаха». Удзельніца лічыць, што кнігам фінскага аўтара А. Паасілінна патрэбен добры перакладчык.
Гаворка ішла не толькі пра сучасных аўтараў, але і пра класікаў.
Добрая літаратура — гэта заўсёды модна. Успомнілі савецкага аўтара «Ночь после выпуска» У. Тэндракова, «Сила и слово» Г. Грына, «Шпион, пришедший с холода» Дж. ле Карэ.
Размова зайшла і аб кнігах «В незнакомой комнате» і «Добрый доктор» лаўрэата Букераўскай прэміі Д. Гэлгута, аб «Ночью вся кровь черная» Д. Дыёпа.
Далучайцеся і падзяліцеся ўражаннем аб прачытаным. Чакаем!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09