Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Цікавасць да гісторыі Беларусі ва ўдзельнікаў чытацкага клуба была заўсёды. Таму чарговую сустрэчу вырашылі прысвяціць помнікам беларускага дойлідства: «Замкі Беларусі: таямніцы, легенды, міфы».
Супрацоўнік аддзела мастацтва Юлія Ляўчук падрыхтавала паведамленне з прэзентацыяй. Юлія пазнаёміла нас з гісторыяй абарончых збудаванняў з X–XVII стагоддзе на тэрыторыі Беларусі, распавяла як мянялася ў гістарычным кантэксце вонкавае аблічча замкаў. Шмат цікавай інфармацыі мы пачулі аб Нясвіжскім, Мірскім, Навагрудскім, Лідскім і іншых замках. Прыемна адзначыць, што Нясвіжскі і Мірскі замкі ўключаны ў сусветную культурную спадчыну ЮНЕСКА.
Ва ўдзельнікаў было шмат пытанняў па тэме. Хтосьці ўспомніў пра свае падарожжы па замках, падзяліўся ўражаннямі, парэкамендаваў маршрут. Замкі — гэта не проста сцены, а людзі якія жылі там, якія тварылі гісторыю.
Адна з удзельніц расказала нам пра кнігу Людмілы Рублеўскай «Рыцари и дамы Беларуси». У ёй вельмі шмат яркіх жаночых імёнаў — лекарка Саламея Русецкая, апошняя з роду Алелькавічаў Сафія Слуцкая. Інтэрснай была гісторыя пра Аляксандры Рыпінскім, вынаходніка літары ў.
Сустрэча была вельмі цікавай, эмацыйнай.
У Беларусі шмат цікавых месцаў, якія варта ўбачыць сваімі вачыма і акунуцца ў забытае мінулае.
Далучайцеся да нашага клубу і адкрывайце новыя гарызонты. Заўсёды рады.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09