Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
27 жніўня ўдзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» на сустрэчы «Жывыя рыфмы: размова пра паэзію» абмяркоўвалі мінулае і будучыню паэзіі.
Удзельнік клуба цытаваў выказванне лінгвіста Рамана Якабсона, сябра Ўладзіміра Маякоўскага, пра тое, што ні адна цывілізацыя не існавала без паэзіі. Ва ўсе часы паэзія была патрэбай чалавечай душы, яе творчым парывам.
Чытачы абмеркавалі паэму «Добра!» паэта-футурыста Ўладзіміра Маякоўскага, лірыку Іосіфа Бродскага.
На сустрэчы гаварылі і пра беларускіх аўтараў: пра Якуба Коласа, Анатоля Аўруціна, Алеся Дудара і іншых; чыталі вершы Алеся Каско, Міхаіла Рудкоўскага.
Удзельнікі разважалі пра майстэрства перакладу, пра яго асаблівасці; параўноўвалі арыгіналы вершаў Віктора Гюго, Поля Верлена, Джорджа Гордана Байрана з перакладамі на рускую мову.
Гаварылі і пра вершы Веры Палазковай, напісаныя для дзяцей, пра лірыку Марыны Цвятаевай, пра творы Аляксандра Башлачова, якія паслужылі асновай для стварэння музычных кампазіцый.
Акрамя гэтага, удзельнікі падзяліліся ўласнымі творамі.
Далучайцеся да нашага клубу! Чакаем вас!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09