Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Уручэнне Медалі Францыска Скарыны дырэктару бібліятэкі Я. Я. Стрыжэвіч

Уручэнне Медалі Францыска Скарыны дырэктару бібліятэкі Я. Я. Стрыжэвіч

Уручэнне Медалі Францыска Скарыны дырэктару бібліятэкі Я. Я. Стрыжэвіч

10 снежня 2025 года ў Палацы Рэспублікі адбылося ўручэнне дзяржаўных узнагарод. Прэм'ер-міністр Аляксандр Генрыхавіч Турчын уручыў Медалі Францыска Скарыны і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь спецыялістам галіны культуры, адукацыі, аграпрамысловага комплексу, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, падатковых органаў і іншых сфер. «Сёння мы ўзнагароджваем людзей, якія сваім талентам і самаадданай працай уносяць значны ўклад ва ўмацаванне і развіццё нашай роднай Беларусі. Кожны з вас — прыклад высокага прафесіяналізму, узор вернасці і служэння сваёй справе. Дзяржава па заслугах ацаніла ваш уклад», — адзначыў прэм'ер-міністр.


Дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч удастоена Медалі Францыска Скарыны!


Паважаная Алена Якаўлеўна! Гэтая ўзнагарода — заслужанае прызнанне Вашага шматгадовага адданага служэння Кнізе і асвеце, Вашага ўнёску ў захаванне культурнай спадчыны і фарміраванне духоўных каштоўнасцяў грамадства. Віншуем!


Зварот да спісу