Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Генеральная Асамблея ААН у снежні 1990 г. пастанавіла лічыць Міжнародным днём пажылых людзей 1 кастрычніка. Спачатку гэтае свята адзначалі ў Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў і ва ўсім свеце. У Беларусі Дзень пажылых людзей адзначаецца з 1992 г. Гэта выдатная нагода па-асабліваму акружыць увагай і клопатам людзей старэйшага пакалення.
З 1 па 30 кастрычніка 2021 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Возраст осени прекрасной», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей.
Выстава накіравана на падтрыманне гармоніі ў жыцці пажылога чалавека, бо яно прыгожае ў любым узросце. Прадстаўлены навукова-папулярныя кнігі беларускіх, расійскіх, замежных аўтараў у галіне фізкультуры, медыцыны, псіхалогіі, камп’ютарнай тэхнікі, а таксама літаратура для вольнага часу: па рукадзеллі, кветкаводстве, кулінарыі, садаводстве, паляванні, рыбалцы.
З 1 кастрычніка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі бібліятэкі будзе экспанавацца выстава «Стареть … не старея».
Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян старэйшага пакалення, падтрымліванне іх сацыяльнага статусу і забеспячэнне актыўнага даўгалецця з’яўляюцца найважнейшымі складаемымі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. На выставе будуць прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты, афіцыйныя выданні, навуковая і навукова-папулярная літаратура. Гэтая інфармацыя дапаможа ў вырашэнні праблем, звязаных з пенсійнымі выплатамі, сацыяльнымі ільготамі, аказаннем медыцынскай дапамогі.
3 кастрычніка ў фае бібліятэкі будзе дэманстравацца выстава «Возраст новых возможностей», арганізаваная чытальнай залай бягучых перыядычных выданняў.
На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы аб дзяржаўнай падтрымцы пажылых людзей на рынку працы і ў соцыуме, эканоміцы доўгажыхарства, культуры старэння. Цікава будзе даведацца старэйшаму пакаленню пра рэцэпты здароўя і даўгалецця, пра тое, чым заняць вольны час. Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Трудовое и социальное право», «Белорусский экономический журнал», «Диалог», «Славянка», «Союзное государство», «Здоровый образ жизни», «Алеся», «Гаспадыня», «Кудесница», «Здоровье» і інш.
Мы віншуем наша старэйшае і мудрае пакаленне і запрашаем наведаць выставы.
Пашук Людміла Іванаўна,
бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09
Ляпешка Таццяна Пятроўна,
бібліятэкар бягучых перыядычных выданняў чытальнай залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39
Марашчук Ірына Мікалаеўна,
гал. бібліятэкар агульнай чатальный залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74