Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
20 лістапада 2019 г. у Школе прававых ведаў пры Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыліся заняткі па тэме «Вайсковы абавязак і ваенная служба грамадзян». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання. На занятках выступілі загадчыца юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Святлана Барысаўна Халаловіч і начальнік мабілізацыйнага аддзела ваеннага камісарыята Брэста і Брэсцкага раёна падпалкоўнік Панасюк Сяргей Мікалаевіч. У ходзе мерапрыемства прысутныя актыўна задавалі пытанні і атрымалі на іх кампетэнтныя адказы. Да занятку была падрыхтавана выстава літаратуры па ваенна-прававой тэме.
Кілімбет Таццяна Уладзіміраўна,
гал. бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 77