Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Відэамост з Ленінградскай абласной бібліятэкай і бібліятэкамі Ленінградскай вобласці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі

Відэамост з Ленінградскай абласной бібліятэкай і бібліятэкамі Ленінградскай вобласці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі

Відэамост з Ленінградскай абласной бібліятэкай і бібліятэкамі Ленінградскай вобласці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі

22 красавіка 2025 года юныя чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прынялі ўдзел у анлайн-сустрэчы «Мы жывем у Горадзе-героі», прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства было арганізавана Ленінградскай абласной дзіцячай бібліятэкай.


Навучэнцы 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П. М. Гаўрылава» распавялі аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці і яе апошнім абаронцу - Героі Савецкага Саюза Пятру Міхайлавічу Гаўрылаву. Рабяты казалі аб стойкасці духу і непахіснай волі мужнага чалавека, аб яго няпростым лёсе і подзвігу, які ён здзейсніў. Яны таксама расказалі пра дзейнасць пісьменніка Сяргея Смірнова і пра яго легендарную кнігу «Брэсцкая крэпасць». Важнай тэмай абмеркавання стала памяць аб героях і ветэранах вайны, якую беражліва захоўваюць брастаўчане.


Аднагодкі нашых хлопцаў з Расіі расказвалі пра значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Юныя чытачы Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г. Ціхвіна распавялі аб трагедыі 14 кастрычніка 1941 года, калі ў выніку фашысцкай бамбардзіроўкі Ціхвіна загінулі больш за 2000 дзяцей, эвакуіраваных з Ленінграда.


Чытачы і калегі з Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Алвара Аалто распавялі аб Выбаргскай наступальнай аперацыі, у выніку якой была канчаткова знята блакада Ленінграда. Шлісельбургская гарадская бібліятэка імя паэта Міхаіла Аляксандравіча Дудзіна падзялілася сваімі напрацоўкамі па краязнаўстве.


Калегі з Ленінградскай абласной дзіцячай бібліятэкі прадставілі незвычайныя кнігі аб вайне са свайго фонду, распавялі аб навінках і аб кнізе, якая толькі рыхтуецца да выдання - "Аповесць аб сапраўдным чалавеку" Барыса Палявога з ілюстрацыямі пецярбургскага мастака Міхаіла Бычкова.


Час сустрэчы праляцеў незаўважна. Усе ўдзельнікі змаглі пагрузіцца ў атмасферу гістарычнай памяці, абмеркаваць важныя падзеі і подзвігі, якія назаўжды засталіся ў сэрцах людзей.


Зварот да спісу