Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«У свеце старажытных і рэдкіх выданняў»: навінкі сектара рэдкай кнігі

«У свеце старажытных і рэдкіх выданняў»: навінкі сектара рэдкай кнігі

«У свеце старажытных і рэдкіх выданняў»: навінкі сектара рэдкай кнігі

У сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 10 мая 2026 г. будзе экспанавацца кніжная выстава «У свеце старажытных і рэдкіх выданняў: навінкі».


Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з кнігамі кірылічнага друку XVII–XVIII стст., якія нядаўна паступілі ў бібліятэку. Сярод іх набажэнскія кнігі «Триодь цветная» (1648) і «Минея служебная» (1693), надрукаваныя ў Маскве; «Каноник», выдадзены ў 1789 г. у Гродзенскай друкарні; а таксама галоўны палемічны твор епіскапа Рускай праваслаўнай царквы, мітрапаліта Растоўскага і Яраслаўскага, духоўнага пісьменніка Дзімітрыя Растоўскага (1651–1709) «Розыск о раскольнической брынской вере, о учении их, о делах их, и изъявление, яко вера их неправа, учение их душевредно, и дела их не богоугодна», які выйшаў у 1783 г. у Маскоўскай сінадальнай друкарні. «Розыск» уяўляе вялікую гістарычную і рэлігіязнаўчую цікавасць як першая і самая яркая кніга, звернутая супраць ідэалогіі «раскольнікаў», якая з'явілася ў эпоху Новага часу, у так званы Сінадальны перыяд гісторыі Рускай царквы. Сачыненне напісана Дзімітрыем Растоўскім у 1709 г., упершыню надрукавана ў 1745 г. у Маскоўскай сінадальнай друкарні.


На выставе будзе прадстаўлена кніга «Похождение в Землю Святую князя Радивила Сиротки, 1582—1584» (1879), напісаная Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткай (1549–1616), дзяржаўным і ваенным дзеячам Вялікага Княства Літоўскага, старэйшым сынам выдаўца знакамітай Брэсцкай Бібліі (1563) Мікалая Радзівіла Чорнага (1515–1565). У аснову твора ляглі дзённікавыя запісы Радзівіла Сіроткі, зробленыя ім падчас паломніцтва па святых мясцінах Палестыны і Егіпта.


Экспазіцыя будзе цікава гісторыкам, кнігазнаўцам і ўсім аматарам рэдкіх выданняў.


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу