Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«В книжной памяти мгновения войны» — кніжная выстава да 80-годдзя Перамогі ў сектары рэдкай кнігі

«В книжной памяти мгновения войны» — кніжная выстава да 80-годдзя Перамогі ў сектары рэдкай кнігі

«В книжной памяти мгновения войны» — кніжная выстава да 80-годдзя Перамогі ў сектары рэдкай кнігі

9 мая 2025 г. наша краіна адзначае знамянальную дату — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З кожным годам застаецца ўсё менш жывых сведкаў таго грознага часу. Але забываць пра яго мы не маем права, каб трагедыя вайны не паўтарылася зноў. Ахоўваць і перадаваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны нам дапамагаюць кнігі і іншыя дакументальныя крыніцы.


Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі сектара рэдкай кнігі падрыхтавалі кніжную выставу «В книжной памяти мгновения войны», прысвечаную гэтаму вялікаму святу. На экспазіцыі прадстаўлены кнігі, газеты, часопісы і ўлёткі, выдадзеныя ў Савецкім Саюзе ў перыяд з 1941 да 1945 г. Цэнтральнае месца займаюць выданні пра барацьбу савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі: «Зварот воінаў-беларусаў да партызан і партызанак, да усяго беларускага народа» (1942 г.), «Советская молодёжь в Отечественной войне» (1945 г.), «Бои за Крым: сборник статей и документов» (1945 г.) ​​і інш.


Вялікую ролю ў выхаванні патрыятызму ў гады вайны адыграла мастацкая літаратура. На выставе экспануюцца кнігі: «За Советскую Белорусь: белорусская литература в Великой Отечественной войне» (1942 г.), «Шумяць лясы» А. Стаховіча (1944 г.), «Прыгоды цымбал» А. Куляшова і інш.


Беларусы — адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Ужо ў верасні 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была захоплена нямецка-фашысцкімі войскамі. Вермахтам і спецыяльна створанымі камандамі СС і СД з першых дзён акупацыі праводзілася татальнае знішчэнне насельніцтва на ўсіх акупаваных тэрыторыях Савецкага Саюза. Генацыд савецкага народа стаў самай вялікай трагедыяй у нашай гісторыі. На выставе дэманструюцца кнігі аб расследаванні злачынстваў фашыстаў у гады вайны.


Таксама наведвальнікі змогуць убачыць факсімільныя выданні газеты «Правда» (1941 г., 1945 г.), улёткі ЦК КП(б) Беларусі (1942 г., 1943 г.), лісты вайны. Адмысловую каштоўнасць для нас уяўляе ўлётка, выдадзеная Брэсцкім антыфашысцкім камітэтам у лютым 1944 г.


Выстава будзе адкрыта да канца мая. Запрашаем усіх жадаючых.


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу