Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Удзел у XII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»

Удзел у XII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»

Удзел у XII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»

23–24 кастрычніка 2025 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў XII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», галоўнай тэмай якога стала 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прывітальны адрас удзельнікам кангрэса накіраваў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Францавіч Гігін адзначыў, што на кангрэсе прадстаўлены 17 краін, але самае галоўнае, што ўдзельнікі кангрэса размаўляюць на адной мове — «на адной мове кнігі, на адной мове культуры. І праблемы, якія мы падымаем, актуальныя для самых розных краін».


У рабоце кангрэса прыняла ўдзел намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Ларыса Эуардаўна Верамчук. У сваім выступленні Ларыса Эдуардаўна расказала пра праекты і рэсурсы бібліятэкі, якія прымеркаваныя да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Сярод іх абласны конкурс публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Нязгасная памяць пакаленняў»; патрыятычная акцыя «Мы — спадчыннікі Перамогі»; выхаваўчыя гадзіны «Перамога вачыма маладых»; традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў Цягніка памяці «Перамога, якая нас аб’ядноўвае»; доўгатэрміновы і вельмі паспяховы выставачны праект «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»; шматлікія відэамасты з бібліятэкамі Расіі, Казахстана і іншых краін; электронны рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны».


Дзякуючы разнастайнасці форм і зместу, а таксама шырокай чытацкай аўдыторыі праекты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага спрыяюць захаванню гістарычнай памяці, робяць гісторыю жывой і даступнай кожнаму.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу