Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
27–28 мая 2021 г. супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага на чале з дырэктарам А. Я. Стрыжэвіч прынялі ўдзел у працы VI Форуму бібліятэкараў Беларусі «Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці», які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
Загадчык аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу В. А. Міхайлава выступіла з дакладам «Сеткавыя праекты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага як інструмент прасоўвання бібліятэкі, кнігі і чытання». Удзельнікі секцыі «Актуальныя пытанні дзейнасці бібліятэк на сучасным этапе» даведаліся аб праектах «(Не)Кніжныя людзі», «У Брэсце — чытаць!», «Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху», пляцоўкай для якіх сталі афіцыйныя старонкі бібліятэкі ў YouТube, Instagram, Facebook і сайт. Напаўняючы віртуальную прастору карысным, якасным і цікавым кантэнтам, бібліятэка эфектыўна наладжвае ўзаемадзеянне з людзьмі, якое мае свой працяг у рэальнай бібліятэчнай прасторы.
Завяршыўся форум выніковым пасяджэннем, на якім удзельнікі абмеркавалі вынікі плённай двухдзённай работы і выпрацавалі новыя напрамкі ўзаемадзеяння і развіцця бібліятэк краіны.
Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна,
заг. аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу