Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
14 снежня 2023 г. загадчык юнацкага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Людміла Віктараўна Кавалеўская прыняла ўдзел у пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі па пытаннях літаратуры і выхавання, які адбыўся ў Доме літаратара (г. Мінск).
Тэмай для абмеркавання спецыялістаў розных накірункаў (пісьменнікаў, навукоўцаў, бібліятэкараў, настаўнікаў і інш.) сталі пытанні выхавання дзяцей і моладзі з дапамогай мастацкай кнігі, якая садзейнічае станаўленню асобы, фарміраванню маральна-духоўных якасцяў.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч выказаўся пра сучасны стан мастацкай літаратуры, пра важнасць патрыятычнага выхавання моладзі на прыкладзе гераічных старонак нашай гісторыі, пра тое, што робіць маладога чалавека грамадзянінам сваёй краіны.
Пісьменнік Міхась Паўлавіч Пазнякоў распавёў пра гісторыю выдавецтва «Юнацтва», паразважаў пра неабходнасць захавання традыцый кнігавыдання для дзяцей і моладзі.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных зносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч гаварыла пра важнасць сямейнага чытання як асновы выхавання асобы.
Прадстаўнікі адукацыі (Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, Святлана Уладзіміраўна Калядка, Вячаслаў Іванавіч Караткевіч, Ірына Аляксандраўна Ленская і інш.) аднагалосна выказаліся пра неабходнасць патрыятычнага выхавання праз літаратуру, значнасць выхавання грамадзяніна на уроках беларускай літаратуры, пра важнасць удзелу у гэтым працэсе пісьменнікаў і вядомых асоб грамадства.
Бібліятэкары і даследчыкі юнацкага чытання (Таццяна Аляксееўна Швед, Анатоль Яўгенавіч Матвіенка, Аляксандр Аляксандравіч Бараноўскі і інш.) адзначылі, што бібліятэчны чытач, той, хто спецыяльна выдзяляе час, каб наведаць бібліятэку, узяць папяровую кнігу дадому, як правіла, значна глыбей паглыбляецца ў твор, пражывае яго сам і можа падзяліцца з іншымі сваімі думкамі.
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі надаюць шмат увагі сустрэчам у бібліятэках, рост папулярнасці кніг беларускіх аўтараў у бібліятэчнай аўдыторыі не можа радуе. Такія маштабныя сустрэчы падымаюць супрацоўніцтва пісьменніцкай суполкі і бібліятэк краіны на новы якасны ўзровень, даюць кірункі сумеснай дзейнасці і творчага развіцця.
Юнацкі аддзел
+375 162 59 43 52