Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Удзел у інтэнсіве па рэстаўрацыі дакументаў

Удзел у інтэнсіве па рэстаўрацыі дакументаў

Удзел у інтэнсіве па рэстаўрацыі дакументаў

З 7 па 20 ліпеня 2024 г. у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (г. Масква) для бібліятэчных спецыялістаў з розных рэгіёнаў Беларусі была рэалізавана адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Класічная ліставая рэстаўрацыя. Прасунуты курс». Унікальны інтэнсіў, які складаецца з 80 гадзін лекцый і практычных заняткаў, прайшла загадчык аддзела захоўвання асноўнага фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Наталля Мікалаеўна Выступкіна.


Шырокія тэарэтычныя і практычныя заняткі курса ўключалі наступныя напрамкі: прэвентыўная кансервацыя дакументаў, класічная ліставая рэстаўрацыя (асноўныя працэсы, рэстаўрацыйныя матэрыялы); ацэнка стану захаванасці дакумента і падрыхтоўка яго да рэстаўрацыі; разброшюровка дакумента; выдаленне паверхневых забруджванняў (сухая чыстка); прамыванне і прасушка ліста; папаўненне страт, умацаванне парываў ліста і іншыя.


19 ліпеня 2024 г. ў Іванаўскім зале РДБ яе генеральны дырэктар Вадзім Валер'евіч Дуда ўручыў слухачам курсу пасведчання ўстаноўленага ўзору. Атрыманыя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі будуць прымяняцца ў далейшай працы бібліятэкі.


Праграма рэалізавана ў рамках праекта «Арганізацыя навучання персаналу бібліятэк краін постсавецкай прасторы» пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 162 57 48


Зварот да спісу