Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Удзел у «Беркаўскіх чытаннях – 2025»

Удзел у «Беркаўскіх чытаннях – 2025»

Удзел у «Беркаўскіх чытаннях – 2025»

2 снежня 2025 года загадчык сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Аляксееўна Пінкевіч прыняла ўдзел у міжнародным круглым стале «Бібліятэка — прастора сэнсаў: са-творчасць, мадэлі інфармацыйнага ўзаемадзеяння, культурная і гістарычная памяць».


Круглы стол прайшоў у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беркаўскія чытанні – 2025» і быў прымеркаваны да дня нараджэння П. Н. Бяркова і 100-годдзю Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у фондах якой захоўваецца кніжны збор гэтага вядомага кнігазнаўцы, літаратуразнаўцы, бібліёграфа і перакладчыка.


Алена Аляксееўна выступіла з дакладам «Праектная дзейнасць і навуковыя даследаванні на аснове фонду рэдкіх дакументаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага», у якім падзялілася інфармацыяй аб даследчых і сацыякультурных праектах сектара рэдкай кнігі. Вялікая ўвага была нададзена стварэнню электроннага рэсурсу «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны», які ўключае інфармацыю аб усіх рэдкіх выданнях з фондаў устаноў Брэсцкай вобласці.


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу