Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Творческий диалог»: да 150-годдзя з дня нараджэння М. Рэрыха і 120-годдзя з дня нараджэння С. Рэрыха

Выстава «Творческий диалог»: да 150-годдзя з дня нараджэння М. Рэрыха і 120-годдзя з дня нараджэння С. Рэрыха

Выстава «Творческий диалог»: да 150-годдзя з дня нараджэння М. Рэрыха і 120-годдзя з дня нараджэння С. Рэрыха

З 7 кастрычніка 2024 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Творческий диалог», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха (1874–1947) і 120-годдзю з дня нараджэння рускага, індыйскага мастака Святаслава Мікалаевіча Рэрыха (1904–1993), бацькі і сына.


Рэрыхі. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс сусветнай і айчыннай культуры.


Мікалай Рэрых праславіўся як мастак, сцэнограф, філосаф і аўтар першай міжнароднай дамовы аб абароне культурных каштоўнасцей — Пакта Рэрыха. Ён з’яўляецца заснавальнікам міжнародных культурных рухаў «Мир через Культуру» і «Знамя Мира». Святаслаў Рэрых вядомы як заснавальнік і ганаровы прэзідэнт культурна-асветніцкага Цэнтра мастацтваў «Читракала Папришад», створанага ў Бангалае ў 1972 годзе, які стаў аддзяленнем мясцовага ўніверсітэта.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, рэпрадукцыі, часопісы, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю вялікіх мастакоў. Серыя «Великие художники» прадстаўлена кнігамі: «Николай Константинович Рерих» (Масква, 2010) і «Святослав Николаевич Рерих» (Масква, 2011). Гэта багата ілюстраваныя манаграфіі пра жыццё і творчасць мастакоў. У кожным альбоме больш за 50 ілюстрацый, біяграфія мастака і гісторыі стварэння карцін. Новая кніга Алега Шышкіна «Рерих. Подлинная история русского Индианы Джонсона» (Масква, 2022) напісана ў жанры архіўнай крыміналістыкі і змяшчае ашаламляльныя падрабязнасці, рэдкія архіўныя дакументы і рассакрэчаныя вынікі навуковых экспертыз. Кніга ўяўляе сабой даследаванне і расследаванне жыцця Мікалая Рэрыха. Тут ён паўстае не толькі мастаком і філосафам, але і авантурыстам. Кніга дазваляе зірнуць на вялікага мастака пад новым кутом.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лістапада.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу