![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 10 па 27 красавіка 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіць Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны універсітэт».
20 красавіка адбылося пятае мерапрыемства — «Кветкавы рай Кірыла Кветки» — сустрэча з садоўнікам, кветкаводам, блогерам, студэнтам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Кірылам Ваўранюком.
Кірыл Кветка (псеўданім) — наш зямляк, прадстаўнік актыўнай творчай моладзі, галоўнай справай жыцця якога з'яўляюцца кветкі, дэкаратыўныя расліны. На тэрыторыі БрДТУ ён стварыў парк раслін «Кветка-Парк».
Госць распавёў пра сваю калекцыю, у тым ліку пра самыя рэдкія і каштоўныя віды раслін і кветак, а таксама вінаграда. Акрамя асноўнага захаплення, Кірыл Кветка займаецца музычнай творчасцю, выпусціў некалькі кліпаў на свае песні. Адзін з іх — на песню «Такка» (па назве адной з рэдкіх раслін) — быў прадстаўлены ў працэсе сустрэчы.
Кірыл падзяліўся планамі на будучыню — яны звязаны з селекцыяй, вывядзеннем уласных гатункаў, у канчатковым рахунку, стварэнні буйнога гарадскога парку, які будзе натхняць людзей сваёй прыгажосцю.
Бібліятэкай была прадстаўлена выстава «Свет. Прырода. Чалавек». Таксама ва ўдзельнікаў мерапрыемства (студэнтаў факультэта прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна, чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэкі) была магчымасць прагаласаваць за лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі абласнога этапу конкурсу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Выстава малюнкаў дэманструецца ў бібліятэцы ў рамках Месячніка, пераможцу будзе ўручаны прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74