Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Урачысты збор калектыву Горкаўкі ў Дзень бібліятэк

Урачысты збор калектыву Горкаўкі ў Дзень бібліятэк

Урачысты збор калектыву Горкаўкі ў Дзень бібліятэк

Сёння, у Дзень бібліятэк, у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся ўрачысты сход калектыву, дзе дырэктар Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч павіншавала ўсіх супрацоўнікаў з прафесійным святам. Яна адзначыла ўклад калектыву ў развіццё бібліятэчнай справы, пажадала ўсім моцнага здароўя, новых творчых перамог і далейшых поспехаў у служэнні кнізе і чытачам.


За добрасумленную працу, уклад у арганізацыю бібліятэчнай работы і ў сувязі з прафесійным святам — Днём бібліятэк, Лістамі падзякі адзначаны:


- Леанчук Святлана Іванаўна, загадчык сектара стварэння аналітычных бібліяграфічных запісаў аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;


- Лясота Ірына Фёдараўна, бібліятэкар юнацкага аддзела;


- Мінюк Карына Эдуардаўна, бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці;


- Панятоўская Лізавета Дзмітрыеўна, бібліёграф сектара бібліяграфіі спецыяльных відаў дакументаў аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы.


За высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і ў сувязі з прафесійным святам — Днём бібліятэк, Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны:


- Пінкевіч Алена Аляксееўна, загадчык сектара рэдкай кнігі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;


- Сахарэвіч Людміла Іванаўна, загадчык аддзела перыядычных выданняў;


- Філіпава Таццяна Сяргееўна, загадчык сектара літаратуры па мастацтве;


- Быцко Яніна Міхайлаўна, бібліятэкар сектара літаратуры па мастацтве;


- Ківачук Маргарыта Яўгенаўна, бібліятэкар сектара краязнаўства;


- Цапкова Людміла Арсенцьеўна, бібліёграф сектара рэдкай кнігі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;


- Шчэрба Марына Пятроўна, бібліятэкар аддзела абанемента;


- Якімовіч Аксана Георгіеўна, бібліятэкар дзіцячага аддзела.


Паважаныя калегі, прыміце віншаванні са святам і пажаданні ўнутранай гармоніі, творчых поспехаў, адданых чытачоў і моцнага здароўя! Няхай кожны дзень, праведзены з Кнігай, напаўняе вас станоўчай энергіяй і натхненнем!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу