Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Праект «Terra incognita: погружение в эпоху» музейна-бібліятэчныя заняткі працягваюцца

Праект «Terra incognita: погружение в эпоху» музейна-бібліятэчныя заняткі працягваюцца

Праект «Terra incognita: погружение в эпоху» музейна-бібліятэчныя заняткі працягваюцца

Брэсцкай абласной бібліятэкай для папулярызацыі свайго ўнікальнага рэдкага фонду рэалізуюцца шматлікія сацыякультурныя, адукацыйныя і асветніцкія праекты. Адным з самых паспяховых стаў праект «Terra incognita: погружение в эпоху», у рамках якога распрацаваны шэраг музейна-бібліятэчных заняткаў і створана серыя навукова-папулярных відэаролікаў, прысвечаных выбітным выдаўцам, друкарням, асобным кнігам XVI–XVIII стагоддзяў і іх аўтарам. На кожнай сустрэчы, у кожным роліку на гістарычным фоне прадстаўлены выданні з рэдкага фонду бібліятэкі.


Чарговы занятак з дадзенага праекта — «Книжные памятники XVIII в.» — праведзены ў сектары рэдкай кнігі 5 снежня для студэнтаў 2-га курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна. На сустрэчы студэнты пагрузіліся ў атмасферу той эпохі, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння аднаго з самых аўтарытэтных і поўных энцыклапедычных даведнікаў XVIII стагоддзя па шляхецкіх родах і іх гербах — кнігай Каспера Нясецкага «Карона Польская».


Віктарына і відэаролік па тэме дазволілі замацаваць атрыманыя веды. Пераможцу віктарыны была прадастаўлена магчымасць сфатаграфавацца з 4-м томам гербоўніка К. Нясецкага (1743 г.), які захоўваецца ў сектары.


Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з дзівосным светам рэдкіх і старадрукаваных кніг, наведаўны наш сектар!


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу